Клиент:
ОАО "Красный пищевик"
Проект:
Распрацоўка дызайну ўпакоўкі і лога для лінейкі зефіру беларускай вытворчасці "Zefir.by"
Решение:

​«Беларуская вышыванка»

Зефір беларускай вытворчасці - гэта той прадукт, які любяць і шануюць. Каб падкрэсліць традыцыйнасць і якасць беларускага пачастунка, было вырашана выкарыстоўваць у якасці асновы дызайн-канцэпцыі ўзоры роднай вышыванцы.
Традыцыйная беларуская вышыванка адрозніваецца разнастайнасцю сімвалаў і дзіўнай прыгажосцю. Да таго ж цікавасць сучаснага дызайну да славянскіх тыпаў вышыўкі няўхільна ўзрастае. Напрыклад, вядомая калекцыя Valеntino, натхнёная працамі Марка Шагала, пабудавана цалкам на нацыянальным касцюме Беларусі. Арнамент - той візуальны сродак, які дапамагае ідэнтыфікаваць геаграфічную прыналежнасць прадукту, а таксама паказвае на яго традыцыйнасць і якасць.

РЭАЛІЗАЦЫЯ І ВЫНІКІ

Назва "Zefir.by" выдатна адлюстроўвае месца паходжання прадукту і звяртае ўвагу непасрэдна на сайт вытворцы. У дызайне ўпакоўкі беларускі ўзор адпаведае тыпу прадукта: зефір бела-ружовы, зефір у шакаладзе і зефір у белай глазуры. На белым фоне змешчаны выявы прадукту і яго назва. Яркі чырвона-белы ўзор надае ўпакоўцы прывабны выгляд. Спалучэнне даволі дробных элементаў арнаменту з полем суцэльнага колеру выглядае сучасна і прывабна для вачэй спажыўца.
Упакоўка выканана з мелаванага матавага кардона з выбарачным УФ-лакам (лагатып і фатаздымкі прадукту), што надае ёй статуснасць і адпавядае сучасным тэндэнцыям.