Распрацоўка дызайну ўпакоўкі зефіра "Прывітанне з Беларусі"

Заказчик: ОАО "Красный пищевик"

«Прывітанне з Беларусі" - такiя словы можна сустрэць на пісьмах, бандэролях або паштоўках. На аснове гэтага была распрацавана канцэпцыя дызайну ўпакоўкі беларускага зефіру - падарункавы набор з ласункамі. Хатні і смачны падарунак, які кожнаму прыдзецца даспадобы, падаруе ўсмешку і прыемныя ўспаміны пра Беларусь.

РЭАЛІЗАЦЫЯ І ВЫНІКІ

Левая частка ўпакоўкі, дзе змешчана інфармацыя, стылізавана пад канверт, правая частка нагадвае паштоўку. На ілюстрацыі намаляваны вядомыя беларускія помнікі архітэктуры. Пышныя аблокі нагадваюць лёгкі зефір. Дзякуючы насычанай графіке і дынамічнай кампазіцыі ствараецца радасны яркі вобраз, які адпавядае ідэі сувеніра.

Ідэя і яркая ілюстрацыя вылучаць прадукт на паліцы, прыцягваючы погляд спажыўца, а добры візуальны пасыл матывуе на пакупку.

Упакоўка выканана з мелаванага кардона і пакрыта матавай ламінацяй. Выкананне падкрэслівае ідэю пiсьма, выглядае цікава і стыльна.